У Слоніме затрыманы злачынец, які ўцёк з пад варты па дарозе ў суд

На адной з кватэр Слоніма затрыманы злачынец, які знаходзіўся паўтары гады ў вышуку, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, слонімскі "аўтарытэт", які неаднаразова адбываў пакаранне за розныя злачынствы, 41-гадовы Сяргей Быцко ("Быца") збег з-пад аховы па дарозе ў суд. Яго везлі ў аўтазаку з Баранавіч у Слонім, калі ён змог нейкім чынам вызваліцца і ўцячы ў лес.

Тады ў Слонім былі сцягнуты байцы Амапа, іншых сілавых структур, якія займаліся пошукам Быцко, патруляваліся выезды і ўезды ў горад. Аднак знайсці ўцекача не атрымалася.

Фота: euroradio