У Слуцку з'явіўся першы ў Беларусі мост разведзеных (фота)
Ім стаў старажытны мост з гаваркой назвай Чортаў.
Як піша газета "Інфа-кур'ер", месяц таму на мосце хтосьці павесіў замок. Мяркуючы па надпісах, яшчэ зусім нядаўна ён знаходзіўся на мосце маладажонаў у раёне набярэжнай. На замку старанна замазанае мужчынскае імя, але пакінута жаночае. На адваротным баку замка засталося надрапанае слова "Вечнасць!"
Праўда, замок на "мосце разведзеных" пакуль што вісіць у ганарлівай самоце. На Случчыне штогод рэгіструюць каля 400 разводаў — гэта амаль палова ад колькасці вяселляў.
Фота — "Інфа-кур'ер"