У Смаленску Дзень Волі адсвяткавалі загадзя (фота)
Напярэдаднi 25 сакавiка сябры руху "Маладая Беларусь" i беларусы Смаленску правялi мерапрыемствы, прымеркаваныя да ўгодкаў абвяшчэння БНР.
Актывісты наведалі памятныя месцы ў Смаленску, звязаныя з беларускiм рухам. Спачатку маладзёны накіраваліся да мясцовай фiлармонiі, дзе 30-31 снежня 1918 года праходзiў з'езд, на якiм было абвешчана пра стварэнне БССР.
Яны таксама наведалі прыкасцёльныя могiлкi — месца пахавання аднаго з дзеячаў беларускага каталiцкага адраджэння, бiскупа Сцяпана Дзенiсевiча.
Акрамя таго над небам Смаленску залунаў нацыянальны сцяг у гонар надыходзячага свята i на знак салiдарнасцi з палiтвязнем Сяргеем Каваленкам. Сімвалiчна, што ўзняты бел-чырвона-белы сцяг быў перададзены моладзi для вывешвання самiм Сяргеем, незадоўга да яго арышту.

