У Столінскім раёне падпальшчыцу знайшлі пры дапамозе паліграфа

Будынак, які стаяў на падворку дома, ацэнены ў 20 мільёнаў рублёў. Прэсавая служба Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама адзначае, што прызнанне ў здзяйсненні злачынства ўдалося атрымаць толькі падчас праверкі на "апараце праўды". Цяпер падпальшчыцы пагражае да 10 гадоў турмы, яе не затрымлівалі.