У Столінскім раёне перакуліўся легкавік, загінула 20-гадовая пасажырка
Аб гэтым паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці.
Аварыя адбылася ў вёсцы Вялікія Арлы. Аўтамабіль “Вольва”, якім кіраваў п’яны 21 гадовы хлапец, выехаў з дарогі, урэзаўся ў дрэва і перакуліўся. У выніку здарэння 20 гадовая пасажырка загінула. Кіроўца і яшчэ адна пасажырка былі дастаўленыя ў лякарню.