У сусветным рэйтынгу ўніверсітэтаў БДУ падняўся на 248 пазіцый

Гэты рэйтынг складаецца восьмы год іспанскай даследчай лабараторыяй і абнаўляецца двойчы ў год: у студзені і ліпені. У яго апошняй рэдакцыі прааналізавана больш за 20 тысяч універсітэтаў з прыкладна 30 тысяч, якія існуюць у свеце. Выніковы рэйтынг разлічваецца як сярэднеўзважанае чатырох паказчыкаў: "бачнасць", "памер", "спецыяльныя файлы" і "навуковыя публікацыі".

На першых месцах рэйтынгу традыцыйна размясціліся Гарвардскі ўніверсітэт, Масачусецкі тэхналагічны інстытут і Стэнфардскі ўніверсітэт. Сярод універсітэтаў краін СНД Белдзяржуніверсітэт падняўся на чацвёртае месца, інфармуе БелаПАН.

Фота — bymedia.net