У Светлагорску падсудны спрабаваў уцячы, але быў паранены
Здарэнне адбылося 2 кастрычніка.
Як інфармуе БелаПАН, 32-гадовага падсуднага, абвінавачанага ў крадзяжы, дастаўлялі ў суд для разгляду яго справы.
Пры высадцы са спецмашыны каля будынка райсуда падсудны адпіхнуў міліцыянта-канваіра і кінуўся ўцякаць. Другі канваір гукнуў яго, зрабіў папераджальны стрэл у паветра, а потым — прыцэльны па ўцекачу. Канваір пацэліў уцекачу ў левую нагу. У выніку той быў дастаўлены ў лякарню.
Фота — posash.com.ua