У Таджыкістане блакуюць Facebook і сайт Радыё "Свабода"

Сярод іх сацыяльная сетка Facebook і таджыкская служба радыё "Свабода" (ozodi.org), паведамляе interfax.by са спасылкай на кампаніі-правайдары.

Некаторыя з правайдараў ужо выканалі распараджэнне, разасланае ў выглядзе SMS-паведамлення. Іншыя чакаюць пісьмовага распараджэння Службы, захоўваючы доступ да непажаданых сайтаў.

Таксама пад забарону трапіў сайт tjknews.com, які публікуе крытычныя артыкулы пра дзеянні ўладаў Таджыкістана. Яшчэ адзін забаронены сайт — toptj.com. Ён збірае датычныя Таджыкістана артыкула і нататкі з усіх навінавых і аналітычных сайтаў, нягледзячы на іх пазіцыю да ўрада краіны.

Больш за паўгода ў краіне застаюцца заблакаванымі яшчэ каля 30 іншых інфармацыйных сайтаў.

Сёлета ў лістападзе ў Таджыкістане павінны адбыцца чарговыя прэзідэнцкія выбары.

Фота — mscworld.ru