У цэнтры Смаргоні прапануюць паставіць "лаўку Напалеона" (фота)

На іх задуму, гэта будзе лаўка, на якой імператар Францыі прыняў рашэнне пакінуць сваю, некалі непераможную армію. Як адзначае "Рэгіянальная газета", аўтары імкнуліся нейтральным чынам адзначыць прысутнасць Напалеона ў Смаргоні. На лаўцы не будзе партрэта Напалеона, толькі вензель, кавалак карты з надпісам: “Смаргонь”, славуты трохкутны капялюш імператара.

Найлепшае месца для лаўкі, на думку Валерыя Калясінскага, — каля фантана паблізу былога кальвінскага збору (цяпер гэта касцёл Святога Міхала.

Нагадаем, што сёлета спаўняецца 200 гадоў з часу паразы Напалеонаўскага войска. Для Беларусі гэта быў складаны час грамадзянскай вайны, бо частка шляхты выступіла на баку Напалеона, другая ж частка падтрымала расійскага імператара.

Фота — "Рэгіянальная газета"