У Віцебску цешча і зяць займаліся парнаграфіяй

Да чатырох гадоў пазбаўлення волі пагражае жыхару Віцебска, які ўцягнуў сваю цешчу ў распаўсюд парнаграфіі. Непрацуючая жанчына, дарэчы, яшчэ не пенсійнага ўзросту, падбірала кантэнт для сайтаў, што належылі яе зяцю.

У абавязкі жанчыны ўваходзіў прагляд шэрагу порнасайтаў і адбор самых ўдалых, на яе погляд, фотаздымкаў ды відэаролікаў. Спасылкі на іх яна размяшчала на сайтах зяця. Мужчына атрымліваў ад порнасайтаў грошы за тое, што накіроўваў да іх кліентаў, і дзяліўся з цешчай. Цяпер ім давядзецца падзяліць і адказнасць за распаўсюд парнаграфіі.