У Венесуэле ствараюцца партызанскія атрады на выпадак агрэсіі ЗША

Па яе словах, якія перадае РБК, да яе ў рукі трапіла копія новага ваеннага плану. У ім гаворыцца, што да 2013 года колькасць партызанскіх узброеных фармаванняў павінна дасягнуць 1 мільёна чалавек, а да 2019 года — ужо 2 мільёны. Мачада мяркуе, што дакумент ствараўся пры падтрымцы кубінскіх уладаў.

Дарэчы, атрады апалчэння былі створаныя ў Венесуэле ў 2005 годзе для супраціву "імперыялістычнай агрэсіі". Яны лічацца часткай венесуэльскага войска, але падпарадкоўваюцца адразу прэзідэнту Уга Чавесу, які з'яўляецца паслядоўным крытыкам ЗША.

Мачада падтрымлівае на прэзідэнцкіх выбарах у Венесуэле саперніка Уга Чавеса, кандыдата ад апазіцыі Энрыке Капрылеса.

Фота — nnm.ru