У Венгрыі — скандал з-за прэміі, атрыманай журналістам-антысемітам

Само журы прэміі імя Танчыча вырашыла, што Санісла трымаецца занадта адыёзных поглядаў, і адвергла яго кандыдатуру. Аднак гэтае рашэнне змяніў нейкі чыноўнік у міністэрстве чалавечых рэсурсаў, якое прысуджае ўрадавыя ўзнагароды. Кіраўнік міністэрства Золтан Балог ужо перапрасіў за гэта, як ён сказаў, "няправільнае рашэнне".

Як перадае ВВС, у 2001 годзе тэлеканал, на якім працуе Санісла, быў аштрафаваны на 2 тысячы долараў за яго антыцыганскія заявы. Чатыры гады таму ён таксама сказаў, што да 2020 году Ізраіль варта "ачысціць ад габрэяў", бо ён больш не адыгрывае важнай стратэгічнай ролі на Блізкім Усходзе.

Амбасадар Ізраілю ў Венгрыі Ілан Мор заклікаў улады краіны адмяніць рашэнне пра ўручэнне прэміі Феранцу Саніслу. Больш за 10 лаўрэатаў прэміі Танчыча мінулых гадоў ужо вярнулі свае ўзнагароды на знак пратэсту.

Фота — dosug.md