У вёсцы ў Навагрудскім раёне адбылося масавае знішчэнне свіней

Па словах чыноўнікаў, якія пераказвае партал TUT.BY,  на тэрыторыі Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў Гродзеншчыны 16-18 лютага адбыліся рэгіянальныя вучэнні. Гэтыя вучэнні былі максімальна набліжаныя да рэальных умоваў, з ужываннем эфекту нечаканасці.

Як паведамляе TUT.BY, 16 лютага ў вёсцы Нязнанава ў Навагрудскім раёне ў жыхароў сабралі ўсіх свіней і спалілі. Пра гэта распавялі самі вяскоўцы. Мясцовыя ўлады і ветстанцыя каментаваць сітуацыю адмаўляюцца дагэтуль. Па словах жыхароў вёскі, у мясцовага фермера яшчэ ўвосень пачаўся паморак свіней, якіх ён вывозіў і закопваў без звароту ў ветслужбы. Забіраючы ў Нязнанаве свіней, ветслужбы сказалі вяскоўцам, што "была выяўленая ўспышка чумы".