У віцебскіх нелегальных гандляроў адабралі тавару на 30 тысяч долараў

Сітуацыя абмяркоўвалася падчас круглага стала ў мясцовым гарвыканкаме. На ім было адзначана, што, нягледзячы на ўсе высілкі, падаткавікам і міліцыянтам праблему вырашыць не ўдаецца.

Сёлета ў Віцебску было складзена 40 адміністрацыйных пратаколаў за несанкцыянаваны гандаль, з іх 20 — у траўні. Ад пачатку года ў нелегалаў забралі тавараў на 270 мільёнаў рублёў (больш за 30 тысяч долараў).

Як паведамляе БЕЛТА, верагодна, віцебскія ўлады аб'явяць месячнік па супрацьдзеянню вулічнаму гандлю. Пры гэтым, сілы будуць кінутыя на прафілактычную і тлумачальную працу, найперш сярод пакупнікоў. Для гандляроў хочуць выдаць улёткі з інфармацыяй пра адказнасць за парушэнне правілаў гандлю і пра тое, як легалізаваць свой бізнэс.

Фота — bymedia.net