У Віцебскім краязнаўчым музеі вучаць цалавацца (фота)

Акцыя праводзіцца напярэдадні дня закаханых. Маладыя людзі складалі свае прызнанні з газетных загалоўкаў, вучыліся танчыць, рабілі адно аднаму паштоўкі-“валянцінкі”, узгадвалі, якія надпісы былі на ўкладышах папулярнай некалі жуйкі, расстрэльвалі балёнікі дроцікамі.

Хлопцам і дзяўчатам прапаноўвалі напісаць адно на дваіх жаданне на невялічкай паперцы, якую трэба было апусціць у бутэльку з-пад шампанскага. Супрацоўнікі музею паабяцалі запячатаць яе і адкаркаваць праз год, каб разам з наведвальнікамі паглядзець, чые жаданні спраўдзіліся.

Дарэчы, усе прызы, якімі ўзнагароджвалі пераможцаў віктарын і конкурсаў — разнастайныя сувеніры ў форме сардэчак — супрацоўнікам музею давялося рабіць уласнаручна.