У Віцебску бяздомных 10 дзён будуць карміць, паіць і апранаць (фота)

Супрацоўнікі і валанцёры Чырвонага Крыжа разам з міліцыянтамі шукаюць бяздомных, частуюць іх гарачай гарбатай, раздаюць прадукты (кансервы, макароны), шкарпэткі і рукавіцы. Акцыя працягнецца да 10 лютага. Яе мэта — выратаваць жыцці гэтых людзей у трыццаціградусныя маразы.

Адзначым, што ў Віцебску каля 100 бяздомных, яшчэ каля 60 чалавек не маюць уласнага жытла ў іншых гарадах вобласці.

Падобную дапамогу атрымалі ўчора і бяздомныя Гомеля. Акцыя будзе працягвацца штодня, пакуль не аслабнуць маразы.