У Віцебску пенсіянерка ледзьве не спаліла кватэру электрагрэлкай
66-гадовая пенсіянерка ледзь не засталася без жытла.
Бабуля грэлася электрапрыладай уначы ў ложку. Зранку жанчына забылася выключыць грэлку. Прыстасаванне заставалася ўключаным ўвесь дзень, а на такія нагрузкі электрагрэлка не разлічаная.
Урэшце каля 17 гадзін ад грэлкі засмылела коўдра і пасцельная бялізна. На шчасце, жанчына была дома. Адчуўшы пах дыму, яна доўга не магла ўцяміць, што і дзе ў яе можа гарэць, але потым згадала пра грэлку. Агонь паспеў пашкодзіць толькі ложак, матрац і бялізну.