У Віцебску сёння судзяць эксперта, які не ўзяў адбіткі пальцаў у Канавалава
Справу будуць разглядаць у Віцебскім абласным судзе.
Раней следчым аддзелам пракуратуры Віцебскай вобласці было праведзена расследаванне крымінальнай справы. Абвінавачаным па ёй выступаў адзін з супрацоўнікаў органаў унутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. Яму закідаюць здзяйсненне злачынства, прадугледжанага арт.428 крымінальнага кодэкса “Службовая халатнасць". Гэтая справа непасрэдна звязана са справай аб выбуху ў мінскім метро. Экперт па дактыласкапіі пасля выбуху 2008 года паверыў Канавалаву на слова і не ўзяў у яго адбіткі пальцаў.
Па просьбе родных абвінавачанага паседжанне будзе праходзіць у закрытым рэжыме.