У Вялікабрытаніі памёр “бацька поп-арту” Рычард Хэмільтан
Брытанскага мастака не стала ў аўторак, яму было 89 год.
Самым знакамітым творам Хэмільтана стаў калаж “Што ж робіць сённяшнія дамы такімі рознымі, такімі прывабнымі?” Большасць яго работ вылучаліся рэзкім сацыяльным і часта палітычным падтэкстам. Так, напрыклад, на адной са сваіх карцін ён намаляваў фронтмэна гурта Rolling Stones Міка Джагэра ў наручніках, а на іншай — былога прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Тоні Блэра ў выглядзе каўбоя.