У Вялікабрытаніі з'явілася першая тэлерэклама для сабак
У якасці гуку да яго выкарыстоўваецца свіст, брэх, а таксама высокія гукі, недаступныя чалавечаму вуху.
Такім чынам стваральнікі спадзяюцца прыцягнуць увагу "сабачай аўдыторыі". Як інфармуе РБК, рэкламны ролік стылізаваны пад фільм "Рабаванне па-італьянску".
У звычайных выпадках сабакі не выказваюць цікавасці да малюнка на экране. Ролік мае пераканаць уладальнікаў сабак, што іх гадаванец зацікаўлены ў рэкламаваным прадукце. Стваральнікі ўпэўненыя, што са з'яўленнем іх роліка сабакі пачнуць з цікавасцю падыходзіць да экрана і сачыць за ім.
Дарэчы, падобная рэклама адмыслова для котак была паказаная ў Вялікабрытаніі ў 1999 годзе. Тады ўладальнікі котак паведамлялі, што іх гадаванцы былі "прыкутыя да тэлевізара".