У выпадку пажару на пінскай нафтабазе не хопіць ціску для падачы вады
Гэта паказалі вучэнні службаў МНС, якія адбыліся на нафтабазе.
Па легендзе вучэнняў – загарэлася вялікая ёмістасць з палівам. Байцы пінскага атраду МНС аператыўна разгарнулі неабходныя прыстасаванні для барацьбы з агнём. А, далей выявілася, што ў камунікацыях прадпрыемства не хапае ціску для падачы вады, паведаміў тэлеканал "Пінск".
Нагадаем, падобны выпадак адбыўся ў Пінску месяц таму. На супрацьпажарных вучэннях на тэрыторыі гарадской бальніцы выявілася, што ў бальнічнай сістэме пажаратушэння таксама не было вады.