У выпадку затрымання Міхалевіч можа быць змешчаны пад варту

Больш жорсткімі мерамі стрымання ў гэтым выпадку можа быць асабістае паручальніцтва, заклад, хатні арышт ці заключэнне пад варту, нагадвае БелаПАН.

Сёння ўначы стала вядома, што былы кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч з’ехаў з краіны і цяпер знаходзіцца ў месцы, недасяжным для беларускага КДБ. У сваім блогу палітык заявіў, што для яго існуе рэальная фізічная пагроза.

Пакуль не атрымалася высветліць, ці абвясцілі Міхалевіча ў вышук: ні КДБ, ні МУС не дае такой інфармацыі. Жонка палітыка Мілана паведаміла, што з праваахоўных органаў яе пакуль ніхто не турбаваў. Яна мяркуе, што следства не чакала ад былога кандыдата такіх дзеянняў, бо Міхалевіч пакінуў ім свой пашпарт.