У Жыровіцкім манастыры пасялілася мядзведзіха (фота)
Такі падарунак манахам зрабіў ваўкавыскі фермер.
Трохгадовая мядзведзіха Маша пасялілася на падворку манастыра. Вага жывёлы на сённяшні дзень дасягае 250 кілаграмаў. Яна даволі хутка паразумелася з работнікамі падворка. Кажуць, што Маша нават выконвае нескладаныя трукі, напрыклад, можа прынесці таз, калі яе папрасіць.
Дарэчы, апроч мядзведзіхі на тэрыторыі Жыровіцкага манастыра жывуць аслы, тры лані, два дзікі, коні, авечкі, лайкі — усяго 50 асобінаў дзікіх жывёл. Плануецца папоўніць гэты “заапарк” зубрамі, аленямі і казулямі, паведамляе region4.by