У ЗША адзін цэнт прадалі больш чым за мільён долараў (фота)
Рэдкая амерыканская медная манета была прададзеная на аўкцыёне ў Фларыдзе за 1 мільён 380 тысяч долараў.
"Аднацэнтавік" выпусцілі ў 1793 годзе, калі Злучаныя Штаты ўпершыню сталі чаканіць уласныя манеты. Аўкцыяніст Джэймс Гальперын сказаў, што гэта самая дарагая медная манета ЗША, калі-небудзь прададзеная на аўкцыёне, інфармуе ВВС. Пакупнік самай дарагой амерыканскай манеты пажадаў застацца невядомым.
Медныя манеты 1793 выпуску вельмі рэдкія. Прададзеная
на аўкцыёне знаходзіцца ў цудоўным стане -- усе
надпісы, а
таксама выява багіні свабоды, добра захаваліся.