У ЗША паказалі фрагмент папіруса са згадкай "жонкі Хрыста" (фота)

Фрагмент папіруса прадставіла прафесар школы тэалогіі Гарвардскага універсітэта Кэрын Кінг (на здымку). У перакладзе найбольш важных урыўкаў сказана: "Ісус сказаў ім: мая жонка" і "Яна будзе здольная стаць маім вучнем".

Паходжанне сенсацыйнага фрагмента і імя яго ўласніка не разгалошваецца. Эксперты схіляюцца да таго, што дакумент сапраўдны, піша газета New York Times. Выданне адзначае, што яго абнародванне можа зноў распаліць дэбаты ў пытанні, ці быў Ісус Хрыстос жанаты і ці была яго жонкай Марыя Магдаліна.

Фота — nytimes.com