У ЗША затрымалі ўдзельніцу скандальнай вечарынкі з прынцам Гары

Як піша Daily Mail, 40-гадовая ўраджэнка Сан-Дыега расшуквалася паліцыяй акругі Харысан штата Місісіпі па абвінавачанні ў падробцы чэкаў на суму больш за 21 тысячу долараў.

Райхерт сцвярджае, што яна была адной з дзяўчын на скандальнай вечарынцы з прынцам Гары, паказвала стрыптыз і цалавалася з прынцам.

Нагадаем, у канцы жніўня былі апублікаваныя скандальныя фота, на якіх можна пабачыць аголенага прынца Гары падчас гульні ў більярд на распрананне ў Лас-Вегасе ў кампаніі невядомай дзяўчыны.

The Sun надрукаваў фота аголенага прынца Гары (фота)