Угоншчык цягача скакаў з яго на хуткасці 80 км у гадзіну
Аднак пад суд ён усё ж трапіў.
Як паведамляе radio-kurs.ru, здарэнне адбылося пад Курскам. Грамадзянін Беларусі, які жыве ў Варонежы, зарабляў тым, што ўганяў грузавыя аўтамабілі, а потым прадаваў іх.
Ён паклаў вока на цягач "МАЗ" з цыстэрнай. Зламыснік загадзя зрабіў фальшывыя дакументы на аўтамабіль. А выкраданне адбывалася як у галівудскім баевіку. Уначы з падзельнікам ён забраўся на прадпрыемства. Злачынцы звязалі вартаўніка і надзелі яму на галаву мех.
Вартаўніка знайшлі раніцай, і паліцыя пачала шукаць скрадзеную машыну. Выявілі яе ў Ліпецкай вобласці. Злачынец не спыніўся на патрабаванне паліцыянтаў. Падчас пагоні беларус выскачыў з машыны на хуткасці 80 км/г і ўцёк у лес. Цягач з'ехаў з трасы і ўрэзаўся ў дрэва.
Злачынца затрымалі праз некалькі дзён. Курскі раённы суд асудзіў яго на 10 гадоў калоніі строгага рэжыму.
Фота — vsluh.ru