Уклады расіян у банках Кіпра складаюць да 10 мільярдаў еўра

Паводле яго слоў, аб'ём укладаў у кіпрскіх банках, якія належаць грамадзянам Расіі, можна ацаніць у дыяпазоне ад амаль 5 мільярдаў да 10 млрд 225 млн еўра, інфармуе РІА "Новости".

Нагадаем, Панікас Дзімітрыядзіс прыехаў у Маскву для перамоваў аб магчымай дапамозе з боку Расіі для выратавання эканомікі Кіпра.

Нагадаем, парламент Кіпра не падтрымаў новы закон, які мусіў увесці прымусовае спісанне часткі дэпазітаў у выглядзе "падатку". 6,75% планавалася спісаць у тых, хто мае на дэпазітах 20-100 тысяч еўра, 9,9% — з больш буйных укладаў. Папярэдняе рашэнне аб спісанні было прынятае ўрадам Кіпра пад ціскам крэдытораў ЕС. Аднак яно выклікала сапраўдную паніку сярод укладчыкаў і паставіла пад пагрозу існаванне фінансавай сістэмы краіны.

ЕС папярэджвае Кіпр пра небяспекі банкруцтва

Фота — РІА "Новости"