Украінец у Беларусі заліў бензін у шклоачышчальнік свайго аўта
Так ён спрабаваў без выплаты пошліны прывезці паліва з Беларусі ва Украіну.
Аднак мужчына быў затрыманы на беларуска-украінскім памежным пераходзе "Дзівін". Акрамя таго беларускія памежнікі знайшлі бензін у каністрах пад сядзеннем і ў запасным коле. Раней з перавозам бензіну ў шклоачышчальніку памежнікі не сутыкаліся. Аб гэтым паведамляюць "Валынскія навіны".
Згодна з беларускім заканадаўствам, такія хітрасці могуць абярнуцца для ўкраінца сур'ёзнымі наступствамі. Да рашэння суда аўтамабіль перададзены супрацоўнікам беларускай мытні.