Украінскага палітолага затрымалі ў маскоўскім аэрапорце
Аляксандр Салантай прыляцеў у Маскву прачытаць лекцыю для прадстаўнікоў расійскай апазіцыі.
У аэрапорце Дамадзедава яго затрымалі памежнікі без тлумачэння прычын, перадае ВВС. Цяпер Салантай знаходзіцца ў следчым ізалятары. Расійскія праваабаронцы лічаць, што ўкраінец трапіў у “чорны спіс” расійскіх спецслужбаў. Лідар руху “За правы чалавека” Леў Панамароў назваў гэтае затрыманне супрацьзаконным і ўжо звярнуўся ў пракуратуру.
Аляксандр Салантай з’яўляецца дырэктарам праграмы “Практычная палітыка” Інстытута палітычнай адукацыі. Тэмай яго маскоўскай лекцыі павінна была стаць палітычная сітуацыя ва Украіне.