Украінскія Ані і Машы масава становяцца Акіянамі і Лунолікамі
Летась 20 тысяч украінцаў афіцыйна змянілі свае імёны. Гэта на 12% больш, чым у 2010 годзе.
Прычым, многіх цікавяць экзатычныя імёны. Як адзначае УНІАН, спецыялісты кажуць, што людзі такім чынам спрабуюць змяніць свой жыццёвы статус. Змяняючы імя, яны перакананыя, што пазбаўляюцца ад праблемаў ды пачынаюць новае жыццё.
Дарэчы, мяняюць імёны і беларусы, але не вельмі актыўна. Напрыклад, мінчанкі гэта робяць, каб "наладзіць асабістае жыццё".
Фота — newsgomel.by