Украінскія пенсіянеры гатовыя да саюза з Расіяй і Беларуссю
На Ўсходзе Ўкраіны памнажаецца колькасць прыхільнікаў ўваходжання ў саюз з Расіяй і Беларуссю. Такія звесткі падае кіеўскі сацыялагічны цэнтр "Соцыс".
Па выніках праведзенага цэнтрам сацапытання, у Крыму за саюз з Расіяй і Беларуссю выказваецца 60% апытаных, на Ўсходзе Ўкраіны — 50%, на Поўдні — 48%, на Поўначы — 32%, у Цэнтры — 27%, у Кіеве — 25%, на Захадзе — 6%.
Праўда, ідэя саюза славянскіх рэспублік папулярная толькі ў 28% маладых жыхароў Украіны. Значна больш яе прыхільнікаў сярод людзей сталага і пенсійнага ўзросту, паведамляе Думская.net.