Украінскія пісьменнікі напісалі кніжку ўсяго за суткі
У электронны калектыўны зборнік “Як я правёў лета” увайшлі 24 творы 24-х пісьменнікаў і паэтаў.
Сярод найбольш вядомых — Андрэй Какацюха, Ірэна Карпа, Ларыса Дзенісенка. Адзіная ўмова, якая стаяла перад аўтарамі — кніжку трэба зрабіць за 24 гадзіны. Ідэя ж напісаць цэлы зборнік за адны суткі належыць самім літаратарам. Такім чынам яны далучыліся да сусветнай акцыі, апавядае УНІАН.
Кніжка будзе распаўсюджвацца ў інтэрнэце, у тым ліку ў сацыяльных сетках. Спампаваць яе можна будзе бясплатна.