Украінскія праваабаронцы заклікаюць не пускаць Лукашэнку ў Кіеў

Сваю пазіцыю праваабаронцы выказваюць у адкрытым звароце да кіраўнікоў дзяржаў, дыпламатаў і прадстаўнікоў міжнародных арганізацый.

Зварот падпісалі “Цэнтр грамадзянскіх свабод”, “Украінскі Хельсінкскі камітэт”, “Асацыяцыя маніторынгу правоў чалавека” і іншыя аб'яднанні, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што пра візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў на фінальны матч Еўра-2012, паведаміў журналістам 27 чэрвеня пасол Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка. Ён таксама расказаў, што Лукашэнка сустрэнецца з Януковічам і абмяркуе актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.