Улады Ганцавічаў дамовіліся з гараджанамі наконт высечкі дрэваў
Неўзабаве ў горадзе адбудзецца дабраўпарадкаванне гарадскога скверу.
Дзеля гэтага з розных падставаў было вырашана ссекчы 23 дрэвы. Каб пазбегнуць магчымых канфліктаў, мясцовыя ўлады зладзілі сустрэчу з гараджанамі, на якой чыноўнікі паказвалі праблемныя дрэвы і тлумачылі неабходнасць іх прыбраць.
Жыхары Ганцавічаў пагадзіліся з прынятым рашэннем. І прапанавалі, каб больш увагі было прыцягнута да аўтамабіляў, якія паркуюцца на газонах скверу і наносяць шкоду прыродзе, піша газета “Ганцавіцкі час”.