Улады Гомеля ўстурбаваліся ідэалагічнай чысцінёй "Дзелавога інтэрнэту"

Заснавальніку сайта Пятру Кузняцову пра адмену яго выступу паведамілі за 2 гадзіны да здачы даклада.

Нагадаем, што ў Гомелі праходзіць першая рэгіянальная канферэнцыя "Дзелавы інтэрнэт". Сярод іншага на ёй планавалася абмеркаваць рост цікавасці да рэгіянальных навінаў. Як распавёў Кузняцоў у гутарцы з Еўрарадыё, выступіць з адпаведным дакладам прапанавалі яму. Але прапанова дзейнічала нядоўга:

Кузняцоў: "У суботу мы атрымалі паведамленне ад арганізатараў, што яны, у сваю чаргу, атрымалі паведамленне ад мясцовых уладаў: калі там буду я, то ім не дадуць памяшканне і канферэнцыя не адбудзецца. Таму яны адмовіліся ад нашага дакладу. І сёння на канферэнцыі прагучала, што самы папулярны сайт навінаў рэгіёну — гэта "Гомельская праўда". Хаця "Гомельская праўда" саступае па наведвальнасці "Моцным навінам" у восем разоў".