Улады КНДР забралі ў рэзервістаў зброю і адправілі іх збіраць гной
Пра гэта паведамляюць паўднёвакарэйскія СМІ.
Сцвярджаецца, што рэзервісты, якіх мабілізавалі для ўдзелу ў вайсковых вучэннях за апошнія некалькі месяцаў, здалі зброю на склады і вярнуліся да збору гною ды вытворчасці з яго ўгнаенняў.
Нагадаем, што ў апошнія тыдні назіраецца эскалацыя напружанасці ў адносінах паміж КНДР і Паўднёвай Карэяй. Раней Пхеньян папярэджваў, што ў выпадку вайсковай правакацыі супраць Паўночнай Карэі варта чакаць адказ "па законах ваеннага часу". Да таго ж гучалі пагрозы нанесці ракетны ўдар па амерыканскіх вайсковых базах і нават па ЗША.
КНДР прапанавала замежнікам з'ехаць з Паўднёвай Карэі
Фота — AFP