Улады Вялікабрытаніі на месяц забаранілі ў Лондане акцыі пратэсту

Забарона датычыцца раёнаў Таўэр Хэмлетс, Ньюхэм, Уолтхэм Форэст, Іслінгтан і Хакні. Усе яны ў той ці іншай ступені былі закранутыя жнівеньскімі беспарадкамі, падчас якіх адбываліся сутыкненні моладзевых груп з паліцыяй, рабаванні і марадзёрства, паведамляюць інфармагенцтвы.