Уначы перад памежным пераходам "Казловічы" сабраліся сотні фураў (фота)

Вось што пра сітуацыю на беларуска-польскай мяжы распавёў Еўрарадыё дальнабойшчык з Магілёва:

"Кіламетры 4-5 будзе. Чарга за кола ўжо там заходзіць. Не прапускаюць. Павольна працуюць мытнікі. Летась, калі сюдой назад ехаў, стаяў з таго боку двое з паловай сутак. Сёлета — двое. У дзень літраў 15 спаліць можна саляркі. Калі глушыць матор пасля праездкі, тады менш. Магчыма, паб’ю асабісты рэкорд чакання".

На сайце памежнага пункта перасячэння "Казловічы" ўначы ў чарзе на выезд значылася 200 аўтацягнікоў, раніцай на сайце Дзяржпамежкамітэта — 250.