Унівэрсітэцкага "фізрука" ў Брэсце затрымалі за хабар
Выкладчык факультэта фізвыхавання Брэсцкага дзяржуніверсітэта атрымаў ад студэнта-чацвертакурсніка 100 долараў.
Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, у такую суму мужчына ацаніў станоўчую адзнаку на экзамене па прадмеце "лекавая фізкультура і масаж".
Прадпрымальнага 29-гадовага выкладчыка арыштавалі і пасадзілі ў следчы ізалятар. Па звестках міліцыі, выкладчык і раней браў хабар са студэнтаў.
Фота — pravdaurfo.ru