Управу Партыі БНФ наведалі прадстаўнікі амбасадаў ЗША і Вялікай Брытаніі
Крыстафэр Паніка з амбасады ЗША і Джым Казэнс з дыпламатычнага прадстаўніцтва Вялікай Брытаніі сёння сустрэліся з кіраўніком партыі Аляксеем Янукевічам.
Прадстаўнікі ЗША і Вялікай Брытаніі выказалі спадзяванне, што канфлікт вакол офісу партыі ўлагодзіцца, паведамляе Радыё Свабода.
Нагадаем, камунальная служба Савецкага раёну Мінску адмовілася падоўжыць дамову арэнды ад 1 красавіка гэтага году. Аднак прадстаўнікі партыі заяўляюць, што добраахвотна сваёй сядзібы не пакінуць.