Урад загадаў "Беларусбанку" прыпыніць ільготныя крэдыты на жытло

Банк не будзе пералічваць сродкі на будаўніцтва дамоў, якія здаюцца ў эксплуатацыю ў 2012 годзе і пазней. Як піша nn.by, гэта вынікае з пратакола паседжання Савета Міністраў №41 ад 27 верасня 2011 года.

Іншымі словамі, беларусы, якім дзяржаўны банк павінен пералічваць грошы ў тры наступныя месяцы, не атрымаюць ні рубля. За гэты час іх кватэры істотна падаражэюць, але розніцу ў кошце давядзецца аплачваць сваімі сродкамі.

Пры парушэнні тэрмінаў аплаты на працягу некалькіх месяцаў забудоўшчык мае права разарваць дамову. Фактычна, "Беларусбанк" стварае для забудоўшчыкаў юрыдычную магчымасць адмовіцца ад старых дольшчыкаў і заключыць новыя дамовы, ужо па павялічаных коштах, адзначае выданне.