Ураган нанёс Белавежскай пушчы самыя моцныя разбурэнні за апошнія 20 гадоў
Ён пранёсся над нацыянальным паркам у трэцяй дэкадзе ліпеня.
Нават смерч 2002 года, які знішчыў каля 60 тысяч кубаметраў лесу на плошчы каля 180 га, у параўнанні з цяперашнім, выглядае драбніцай, піша “Вячэрні Брэст”.
Асабліва пацярпелі сосны ўзростам 40-60 гадоў у Поразаўскім і Навадворскім лясніцтвах. Там пашкоджана каля 1400 га лесу. Цалкам знішчаны лес на плошчы каля 600 гектараў. Зараз леснікі стараюцца прыбраць паваленыя дрэвы як мага хутчэй. Драўніна можа пачаць гніць і тады там завядуцца шкоднікі, якія вельмі небяспечныя для здаровых дрэваў.