Услед за фанаткамі Пуціна распрануцца абяцаюць і прыхільніцы Мядзведзева

У адрозненне ад удзельніц «Арміі Пуціна», гатовых распрануцца дзеля Пуціна проста так, фанаткі Мядзведзева абяцаюць агаліцца перад тымі, хто адмовіцца ад ужывання піва ў грамадскіх месцах. Дзяўчаты называюць сябе Medvedev Girls. Такім чынам яны хочуць падтрымаць ініцыятыву прэзідэнта, згодна з якой піва прыраўніваецца да алкагольных напояў, піша “Газета.ру”.

Нагадаем, што ў канцы ліпеня на Пушкінскай плошчы Масквы сваю акцыю правялі фанаткі прэм'ера з «Арміі Пуціна». Удзельніцы правялі дэфіле, пасля якога некаторыя дзяўчыны парвалі на сабе майкі.