Узбек хацеў забіць Абаму, але пракалоўся набываючы зброю

Выхадца з Сярэдняй Азіі таксама абвінавачваюць у незаконным нашэнні агнястрэльнай зброі, паведамляюць naviny.by

Па версіі следства, 21-гадовы Улугбек Кадыраў неаднаразова выступаў з пагрозамі ў адрас Абамы. Узбека злавілі на куплі пісталета ў федэральнага агента, які працаваў пад прыкрыцём. Падазраваны быў арыштаваны 13 ліпеня ў адным з матэляў у штаце Алабама. Следства лічыць, што Кадыраў планаваў стрэліць у прэзідэнта ЗША з далёкай адлегласці, таксама ён збіраўся выкарыстоўваць пры замаху выбухоўку.