Узровень адукаванасці школьнікаў зніжаецца, але чыноўнікі не хвалююцца
Гэта вынікае з аналізу экзаменацыйных тэстаў. Аднак, па словах дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Фяськова, хвалявацца з-за гэтага не трэба.
Мікалай Фяськоў: "Падаюць вылічальныя навыкі. На жаль, зніжаецца слоўнікавы запас па мовах. Але я магу парадаваць нашых выпускнікоў і настаўнікаў школ: узровень ведаў зніжаецца паўсюль. Пра гэта кажа Ўкраіна і Казахстан. Гэта прычына таго, што карыстаюцца тэхнічнымі сродкамі".