Вайсковая аўтаінспекцыя закупіла Audi A4 апошняга пакалення
Іх заўважылі на мінулым тыдні каля гатэля "Мінск" у сталіцы.
Фотаздымкі новых аўтамабіляў на сайт auto.onliner.by даслаў чытач. Па яго словах, гэта былі два MG і дзве Audi A4.
Як напісаў удзельнік форуму weezer, у MG былі кітайскія значкі. У адной з машын была камізэлька з надпісам "ВАІ". У аўтамабіляў — нумары з "нулявым" рэгіёнам: такія выдаюць Мінабароны і ўнутраным войскам МУС.
Вайсковая аўтаінспекцыя ўваходзіць у структуру Мінабароны. Яе супрацоўнікі пільнуюць бяспеку падчас руху калон, вайсковай тэхнікі, удзельнічаюць у разглядзе ДТЗ з удзелам вайсковых аўтамабіляў.
Фота — auto.onliner.by