Пасля Валянціны Мацвіенкі ў Мінску чакаюць Сяргея Нарышкіна
Спікер Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі з'ехала з Беларусі ганаровым прафесарам БДУ.
Гэтае ганаровае званне Валянціна Мацвіенка атрымала 5 чэрвеня. Мантыю і дыплом спікеру ўручыў рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта Сяргей Абламейка:
"Гэта самае высокае званне, якое прысвойваецца вельмі вядомым людзям усяго свету ў нашых сценах Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Гэта ганаровае званне маюць усяго толькі 26 чалавек. Гэта прэзідэнты краін, кіраўнікі парламентаў, вельмі вядомыя навукоўцы”.
Мацвіенка была адзначаная за ўнёсак "у развіццё беларуска-расійскіх адносін у галіне адукацыі, навукі і культуры".
Афіцыйны візіт Спікер Савета Федэрацыі працягваўся два дні. Між іншым, Валянціна Мацвіенка сустрэлася з Аляксандрам Лукашэнкам. Сёння яна вярнулася ў Маскву. Цяпер чакаецца візіт у Мінск старшыні Дзярждумы Расіі Сяргея Нарышкіна.