Ватыкан скапіяваў біяграфіі кардыналаў з Вікіпедыі
Кур’ёзны выпадак адбыўся пасля новых прызначэнняў Бенедыкта XVI, зробленых 6 студзеня.
Аказалася, што кароткія біяграфіі 22 новых кардыналаў, разасланыя журналістам, былі скапіяваныя з Вікіпедыі, паведамляе ВВС. Біяграфічныя даведкі аб новых кардыналах амаль даслоўна паўтаралі артыкулы аб гэтых людзях, раней апублікаваныя ў італьянскай версіі адкрытай энцыклапедыі.
Аб некаторых новых кардыналах
лаканічна гаварылася, што яны з'яўляюцца каталікамі. Гэта ўжо само па сабе
выглядала дзіўна, улічваючы, што гаворка ішла аб вышэйшых духоўных асобах
Рымска-каталіцкай царквы. Прадстаўнікі Ватыкана кажуць, што проста спрабавалі
дапамагчы журналістам і папярэджвалі, што рассыланыя даведкі не з'яўляюцца
афіцыйнай інфармацыяй.