Ватыкан запусціў сайт па барацьбе з пастырамі-педафіламі
Праект фінансуецца ўрадам Нямеччыны.
Новы онлайн-рэсурс накіраваны на навучанне каталіцкіх біскупаў усяго свету барацьбе са святарамі-педафіламі, інфармуе ВВС.
Частыя выпадкі педафіліі каштавалі каталіцкай царкве ўжо больш за 2 мільярды долараў. Столькі давялося выплаціць кампенсацый ахвярам пастыраў. За 10 гадоў у Кангрэгацыю паступілі заявы ад больш як 4 тысяч ахвяр святароў-педафілаў.